Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, пройдуць сёння ва ўсіх школах Беларусі, паведамляе БелТА.
Свае дзверы адчыняць больш за 2,6 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх будуць навучацца каля 1,07 млн. чалавек. У тым ліку за парты сядуць каля 105 тысяч першакласнікаў.
Кожны першакласнік краіны па традыцыі атрымае ў падарунак выданне «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку».
З новага навучальнага года ў эксплуатацыю будзе ўведзена пяць устаноў адукацыі. Дзіцячы садок — пачатковая школа ў Віцебску разлічаны на 850 месцаў, з якіх 290 месцаў для навучэнцаў 1-4-х класаў. У Мінскай вобласці адкрыюцца дзве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі: на 930 месцаў у Салігорску і на 1020 месцаў — у вёсцы Копішча Бараўлянскага сельсавета. У Мінску гімназія № 42 пераедзе ў новы будынак на 1020 месцаў у мікрараёне Лябяжы. У Магілёве адкрыюць новы будынак школы на такую ж колькасць месцаў.
Першы ўрок пройдзе па тэме «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!» У Год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў размова пойдзе аб дасягненнях беларускага народа, якімі ганарыцца краіна, аб тых каштоўнасцях, якія важна захаваць у імя будучыні.
Плануецца ажыццяўляць падвоз больш як 57 тыс. навучэнцаў. Для гэтага будзе задзейнічана каля 1,6 тыс. школьных аўтобусаў.
У новым навучальным годзе ў краіне свае дзверы адчыняць 3,7 тыс. дашкольных устаноў, у якія пойдуць каля 355 тыс. юных беларусаў.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.