Вы тут

Савет Рэспублікі правядзе адзіны дзень прыёму грамадзян на Гродзеншчыне


Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання правядуць адзіны дзень прыёму грамадзян у Гродзенскай вобласці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


Фота: БелТА

У гэты дзень парламентарыі наведаюць усе раёны гэтага рэгіёна, сустрэнуцца з жыхарамі, выслухаюць просьбы, прапановы і скаргі і па магчымасці акажуць садзейнічанне ў вырашэнні хвалюючых пытанняў.

Прэс-служба верхняй палаты парламента паведамляе пра перанос адзінага дня прыёму грамадзян. Ён адбудзецца 12 верасня!

Традыцыйна людзей чакаюць у выканкамах:

  • старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава — з 11:00 у Іўеўскім райвыканкаме (г.Іўе, пл. Камсамольская, 1)
  • старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц — з 11:00 у Навагрудскім райвыканкаме (г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11);
  • старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец — з 11:00 у Мастоўскім райвыканкаме (г. Масты, пл. Леніна, 3);
  • старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч — з 11:00 у Дзятлаўскім райвыканкаме (г. Дзятлава, вул. Леніна, 18);
  • намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Валянцін Байко — з 10:00 да 12:00 у Бераставіцкім (г. п. Вялікая Бераставіца, пл. Ратушная, 1) і з 13:00 да 15:00 у Свіслацкім (г. Свіслач, пл. К. Маркса, 4) райвыканкамах;
  • член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Андрэй Жамойда — з 10:00 да 12:00 у Воранаўскім (г. п. Воранава, вул. Савецкая, 34) і з 14.00 да 16.00 у Лідскім (г. Ліда, вул. Савецкая, 8) райвыканкамах;
  • член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Жук — з 10:00 да 12:00 у Астравецкім (г. Астравец, вул. К. Маркса, 2) і з 13:00 да 15:00 у Смаргонскім (г. Смаргонь, вул. Леніна, 5) райвыканкамах;
  • член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Дзмітрый Захарчук — з 11:00 да 13.00 у Ашмянскім райвыканкаме (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103);
  • член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Алег Іваноў — з 10:00 да 13:00 у Шчучынскім райвыканкаме (г. Шчучын, пл. Свабоды, 11);
  • член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Павел Ашурык — з 11:00 да 13:00 у Зэльвенскім (г. п. Зэльва, вул.17 Верасня, 29) і з 14.00 да 16.00 у Слонімскім (г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40) райвыканкамах;
  • член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Алена Стальбоўская — з 11:00 у Ваўкавыскім райвыканкаме (г. Ваўкавыск, вул. Дзяржынскага, 3);
  • член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Андрэй Янушка — з 10:00 у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна (г. Гродна, вул. Гагарына, 18/2).

Таксама 9 верасня з 11:00 да 14:00 намеснік старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка правядзе прыём грамадзян у Карэліцкім райвыканкаме (г. п. Карэлічы, пл.17 Верасня, 9).

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.