Вы тут

Прысвячаецца знакамітым ураджэнцам Беларусі ва ўсім свеце


У Выдавецкім доме «Звязда» завяршаецца падрыхтоўка да друку кнігі доктара гістарычных навук Мікалая Печаня «Беларусь — Расіі і свету». Ва ўнікальным па абсягу жыццяпісаў выданні вядомы расійскі ваенны гісторык і наш зямляк раскрывае лёсы болей 2600 ураджэнцаў Беларусі, якія выявілі сябе ў розныя часіны ў палітыцы, дзяржаўнай і ваеннай службе ў розных краінах свету, найперш — у Расійскай імперыі, Савецкім Саюзе, Расійскай Федэрацыі. 


Фота: sb.by

Выпуск грунтоўнага, шматстаронкавага фаліянта ажыццяўляецца ў межах выканання Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі». Раней Выдавецкі дом «Звязда» ажыццявіў у гэтым праекце выданне кніг, прысвечаных купалазнаўцу, расійскаму і беларускаму вучонаму Льву Клейнбарту, знакамітаму вучонаму, чылійскаму геолагу Ігнату Дамейку, ураджэнцам Беларусі, якія праявілі сябе ў Казахстане, Таджыкістане, Туркменістане, Кыргызстане, Кітаі, іншых краінах Азіі. 

— Над своеасаблівым энцыклапедычным даведнікам, у якім зараз сыйшліся сотні нашых прашчураў, — расказвае Мікалай Печань, — я працую літаральна некалькі дзесяцігоддзяў. — Ідэя кнігі заключаецца ў тым, каб у межах аднаго творчага, даследчыцкага праекта падсумаваць біяграфію нашай Айчыны праз асобы. Персаналіі, што ўвайшлі ў выданне «Беларусь — Расіі і свету», — адлюстраванне многіх здзяйсненняў, характарыстыка нашага народа, які з’яўляецца сапраўдным донарам для іншых прастор, для іншых культур. Безумоўна, такі шлях даследванняў цікавіў і многіх маіх папярэднікаў. Шмат зроблена ў гэтым накірунку і такімі знакамітымі вучонымі, як Адам Іосіфавіч Мальдзіс, Валянцін Пятровіч Грыцкевіч, іншымі даследчыкамі. Багатая інфармацыя знаходзіцца ва ўнікальным беларускім, краіназнаўчым праекце — серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», якія прысвечаны кожнаму раёну Беларусі. 

Ужо напрыканцы верасня праца «Беларусь — Расіі і свету» патрапіць у кнігарні і бібліятэкі краіны. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.