Вы тут

Крупко павіншаваў вучняў Залескай школы з Днём ведаў


Кіраўнік рэгіёна павіншаваў з Днём ведаў вучняў і іх бацькоў, педагогаў Залескай сярэдняй школы Чачэрскага раёна. 


Сёлета сельская ўстанова адукацыі папоўнілася 14 першакласнікамі. Усяго ў школе ў гэтым навучальным годзе будуць навучацца 117 дзяцей. Залеская сярэдняя школа — знакаміта не толькі ў Чачэрскім раёне, але і вобласці развіццём розных кірункаў пазакласнай навучальнай дзейнасці. У ёй вучацца дзеці з васьмі населеных пунктаў. Пры цесным супрацоўніцтве з Чачэрскім спецлясгасам у школе развіваюць экалагічнае выхаванне вучняў. Функцыянуе вучэбна-кансультацыйны цэнтр па радыяцыйнай бяспецы з усім неабходным радыеметрычным абсталяваннем. На прылеглай тэрыторыі сіламі педагогаў і вучняў закладзены пладова-ягадны гадавальнік, які налічвае звыш васьмі тысяч саджанцаў пладовых дрэў. На гэтых летніх канікулах школа традыйцына далучылася да праекту другаснай занятасці навучэнцаў. Мясцовыя хлопцы і дзяўчаты атрымалі магчымасць зрабіць карысную справу для роднай школы і зарабіць свае першыя грошы: працавалі на прышкольным участку і ў цяпліцах, дапамагалі з праполкай і зборам ураджаю, добраўпарадкоўвалі прышкольную тэрыторыю. Гэтым летам школа пачала развіваць новы праект па мядовым турызме і апітэрапіі — лячэнні пчоламі. 

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко азнаёміўся з арганізацыяй навучальнага працэсу ў школе, добраўпарадкаваннем прысядзібнай тэрыторыі. Як было адзначана, установа адукацыі значна пацярпела падчас летняга ўрагану. Дзякуючы падтрымцы органаў улады, педагогаў і сем’яў вучняў аднаўленчыя работы ўдалося завяршыць да пачатку навучальнага года.

Падчас урачыстай лінейкі з нагоды Дня ведаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко заклікаў школьнікаў імкнуцца належна вучыцца, каб у будучым выбраць прафесію па душы і вярнуцца працаваць на малую радзіму.

— Гэта займальнае падарожжа ў свет ведаў і адкрыццяў, новы этап жыцця на шляху інтэлектуальнага, духоўнага і спартыўнага росту, — з пачаткам новага навучальнага года хлопчыкаў і дзяўчынак павіншаваў Іван Крупко. — Для мяне як для кіраўніка вобласці важна, каб усе дзеці вучыліся, выхоўваліся і развіваліся ў роўных умовах. Выпускнікі вашай школы гэтага года, якія ўсё паступілі ў прэстыжныя ВНУ краіны, яскравы прыклад таго, што гэта магчыма, — зазначыў старшыня аблвыканкама.

Кіраўнік рэгіёну ўручыў дырэктару Залескай сярэдняй школы Чачэрскага раёна Яўгену Цалка грашовы сертыфікат на дзесяць тысяч рублёў для далейшага ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.