Вы тут

Адукацыя — гэта будучыня нашай краіны


Удзел ва ўрачыстасці прынялі Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску Наталля Качанава, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і памочнік Прэзідэнта — інспектар па горадзе Мінску Юрый Фралоў.


З пачатку навучальнага года прыгожы будынак, разлічаны на 1020 навучэнцаў, расчыніў дзверы па новым адрасе — вуліцы Ільянскай. У гімназіі ёсць усё неабходнае для вучобы і для пазакласных заняткаў, а таксама для паўнавартаснага развіцця творчых здольнасцяў дзяцей. Паклапаціліся і пра фізічнае развіццё школьнікаў: плавальны басейн, спартыўныя залы з сучасным абсталяваннем, цір ужо чакаюць наведвальнікаў. Уражваюць актавая зала, камп’ютарны кабінет, кабінеты педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара і кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. Медыцынскі блок і харчаблок таксама абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Тэрыторыя гімназіі поўнасцю добраўпарадкавана і насычана гульнявымі спартыўнымі пляцоўкамі для заняткаў рознымі відамі спорту.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстай лінейкі звярнулася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

— Я шчыра рада павіншаваць вас усіх з цудоўным святам — Днём ведаў. Гэта свята традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне, і мы ўсе рыхтуемся да гэтага цудоўнага дня — бацькі, педагогі, будаўнікі. А вас віншую яшчэ з адным святам: гімназія № 2 імя Жарэса Алфёрава набыла новы будынак — прыгожы, утульны, камфартабельны — для вучобы нашых дзяцей і работы педагогаў. Сёння вы адкрываеце новую старонку ў гісторыі вашай гімназіі. Гэты год для нас асаблівы — 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе ўстанаўлення інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне. Сістэма адукацыі — прыярытэтны кірунак у сацыяльнай палітыцы нашай дзяржавы, таму што мы разумеем, што гэта — будучыня нашай краіны,. — сказала Наталля Качанава. — Хачу павіншаваць нашых першаклашак. Наколькі для іх гэта хвалюючы дзень! Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, вучыцеся добра, а самае галоўнае — сябруйце, любіце сваіх настаўнікаў і не засмучайце бацькоў. Мы шчыра жадаем, каб гэта гімназія стала для вас добрым домам. Шчыра віншую старшакласнікаў — тых, хто ўжо ў гэтым годзе будзе выбіраць свой прафесійны шлях. Я шчыра віншую педагогаў, настаўнікаў, выхавальнікаў — усіх тых, хто будзе працаваць і працуе ў такой няпростай сферы — сістэме адукацыі, але такой патрэбнай нашай краіне.

Па словах Старшыні Савета Рэспублікі, да Дня ведаў рыхтуюцца не толькі педагогі, бацькі і школьнікі, але і дзяржаўныя і мясцовыя органы ўлады.

— Прыводзяцца ў парадак дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, адкрываюцца новыя. Новы будынак для гімназіі — падарунак для такога маладога мікрараёна сталіцы. Гэта гімназія не новая, у яе ўжо ёсць свая слаўная гісторыя, але памяшканне было параўнальна невялікім, а сёння яны пераехалі ў новы будынак, у якім ёсць усе ўмовы для навучання і выхавання, — адзначыла спікер і падкрэсліла, што дзеці — гэта наша будучыня.

— Ад таго, якія яны атрымліваюць веды, як выхоўваюцца ў сценах гімназій і школ, залежыць будучыня нашай краіны. Аб гэтым неаднаразова гаварыў наш Прэзідэнт, у тым ліку ў час Рэспубліканскага педагагічнага савета ў гэтым годзе. Адукацыя — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Таму ў Беларусі робіцца ўсё для таго, каб дзеці маглі вучыцца, атрымліваць веды, а ў далейшым рэалізаваць свае здольнасці на карысць краіны. Не ў кожнай краіне святкуюць 1 верасня, калі дзеці першы раз прыходзяць у школу, садзяцца за парты, каб атрымліваць веды, — дадала Старшыня Савета Рэспублікі.

У сваю чаргу Уладзімір Кухараў зазначыў, што ў гімназіі створаны ўсе ўмовы для таго, каб атрымліваць якасную адукацыю. Каб кожны атрымаў па сваіх жаданнях і здольнасцях усё неабходнае, што датычыцца навучальных прадметаў, выхаваўчай работы, спартыўных захапленняў і гэтак далей. Ён таксама выказаў спадзяванне, што гімназія стане навуковым і спартыўным цэнтрам для ўсяго мікрараёна, а таксама падорыць нашай краіне вельмі шмат выдатных вучоных.

Як адзначыла дырэктар гімназіі Вікторыя Коржык, прыярытэтны напрамак работы ўстановы адукацыі — стварэнне шматфункцыянальнага адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае атрыманне якаснай агульнай сярэдняй адукацыі кожным навучэнцам з улікам яго індывідуальных асаблівасцяў і патрэб. Яна падкрэсліла, што гімназія цудоўна аснашчана, тут выдатны педагагічны калектыў, у тым ліку і маладыя спецыялісты, а бацькі заўсёды гатовы да супрацоўніцтва. Усё гэта будзе спрыяць далейшаму напаўненню адукацыйнай прасторы і развіццю ўстановы адукацыі.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.