Вы тут

Сумленныя словы для гісторыі


Заканамерна, калі ў Год якасці вызначаюцца і самыя якасныя літаратурныя творы. Менавіта так адбылося падчас уручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў Івацэвічах, падчас Дня беларускага пісьменства. Гэтая самая прэстыжная ўзнагарода для літаратара ў нашай краіне была зацверджана ў 2015 годзе, а цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў стала ўжо яркай і чаканай часткай Дня беларускага пісьменства. На галоўнай сцэне ўрачыста адкрываюцца канверты, гучаць імёны лаўрэатаў, а для чытачоў з’яўляецца арыенцір — якія кнігі ў бліжэйшы час варта знайсці на паліцах кнігарняў і бібліятэк. 


Фота Віктара Іванчыкава

Сёлета на конкурс было пададзена каля пяці дзясяткаў творчых прац — і гэта ўжо толькі тыя працы, якія прайшлі папярэдні адбор. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў не дарэмна адзначыў, што Беларусь заўсёды была багатая на пісьменнікаў і паэтаў.

— Вы ведаеце гэтыя імёны, я іх не буду называць. Некаторым з іх сёння былі прысвечаныя стэнды. Я проста хачу пажадаць лаўрэатам, якія будуць атрымліваць узнагароды, каб іх імёны таксама ўвайшлі ў гісторыю. Беларусі заўсёды былі патрэбныя людзі, якія ўмеюць гаварыць сумленныя, прыгожыя і разумныя словы. Словы, якія будуць заставацца ў гісторыі назаўсёды. 

Пераможцаў вызначалі ў шасці намінацыях. У намінацыі «Лепшы твор, зборнiк твораў паэзіі» перамог Хведар Гурыновіч, які жыве і працуе ў Салігорску, з кнігай «Паляўнічая паэма». Хведар Гурыновіч — добры знаўца роднай прыроды, ягоныя кнігі шмат гадоў далучаюць чытача да разумення каштоўнасці прыродных скарбаў Беларусі.

Намінацыя «Лепшы твор прозы» традыцыйна прыцягвае ўвагу, тым болей сёлета яна адна з самых багатых на заяўкі. Тут перамог Віктар Кунцэвіч са зборнікам аповесцяў, апавяданняў і абразкоў «Калі чужая душа — твая». 

Лепшым творам публіцыстыкі прызнаная кніга Сяргея Міховіча «Нам силы дает земля» — на старонках кнігі чытач сустрэнецца з рэальнымі людзьмі, якія працуюць на зямлі, з патрыётамі Айчыны. 

Літаратуразнаўца Мікола Мікуліч — вядомы прафесіянал, ягоныя даследванні, у тым ліку біяграфіі і творчасці Максіма Танка, даўно карыстаюцца папулярнасцю. Таму заканамерна, што ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» ён перамог са сваёй новай кнігай, прысвечанай народнаму паэту — «Максім Танк. Асоба, паэзія, лёс».

Традыцыйна ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — самае вялікае спаборніцтва. Пераможца ў гэтай намінацыі, паэт Уладзімір Мазго, даўно сцвердзіў сябе як таленавіты і плённы аўтар кніг для дзяцей. Нацыянальную літаратурную прэмію аўтару прынесла кніга «Загадка — розуму зарадка».

Намінацыя «Дэбют» — адна з самых складаных для журы, былі гады, калі яе нават не прысуджалі. На гэты год выбіраць было з чаго, і лепшай з лепшых стала Алеся Кузняцова, аўтар кнігі «Когда трещит лед».

Усіх аўтараў, уганараваных прэстыжнай літаратурнай узнагародай краіны, пры ўсёй іх рознасці, аб’ядноўвае адно — любоў да роднай зямлі, павага да традыцый, што закладзеныя ў нацыянальнай літаратуры слыннымі папярэднікамі. Пра важнасць захавання гэтых традыцый казаў і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

— Спадзяюся, творчы патэнцыял, які бачны ў творах сённяшніх лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, паўплывае на нашу светлую будучыню, — зазначыў ён. 

Людміла ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.