Новыя драйверы эканамічнага росту Кітая набіралі абароты ў мінулым годзе, паколькі краіна працягвала ўзмацняць сваю эканамічную жыццяздольнасць і заахвочваць тэхналагічныя інавацыі. Аб гэтым сведчаць афіцыйныя даныя, перадае «Сіньхуа».
У 2023 годзе індэкс новых драйвераў эканамічнага росту, які складзены Дзяржаўным статыстычным упраўленнем (ДСУ) КНР, вырас на 19,5 працэнта ў параўнанні з 2022-м і дасягнуў 119,5, паведамілі ў ведамстве. Паводле паказчыкаў, новыя драйверы эканамічнага росту краіны, якія характарызуюцца новымі галінамі, фарматамі і мадэлямі бізнэсу, працягвалі ўмацоўвацца ў мінулым годзе, а краіна дабілася ўстойлівага прагрэсу ў стымуляванні сваёй эканамічнай жыццяздольнасці і развіцця за кошт інавацый, заявіў прадстаўнік ДСУ Люй Хайцы.
Разлік індэкса быў скарэкціраваны, каб лепш выявіць змены ў новых драйверах эканамічнага развіцця краіны. Індэкс вымярае жыццяздольнасць новых галін, фарматаў і мадэляў гаспадарчай дзейнасці на аснове 2022 года ў якасці базавага года і 100 пунктаў — базавага значэння, а субіндэксы ахопліваюць інтэрнэт-эканоміку, інавацыйны патэнцыял, эканамічную жыццяздольнасць, а таксама трансфармацыю і мадэрнізацыю.
Усе субіндэксы выраслі па выніках мінулага года. Па звестках ДСУ, паказчыкі інавацыйнага патэнцыялу і інтэрнэт-эканомікі прадэманстравалі упэўнены рост, павялічыўшыся адпаведна на 22,3 і 22,1 працэнта ў параўнанні з годам раней, і сталі асноўнымі рухаючымі сіламі агульнага росту індэкса.
У мінулым годзе эканоміка Кітая вырасла на 5,2 працэнта ў параўнанні з 2022-м, што вышэй за мэтавы гадавы паказчык росту ў прыкладна 5 працэнтаў, які быў устаноўлены ўрадам краіны.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.