На стэндзе кніг Беларусі, арганізаваным на 37-м Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ААТ «Белкніга», ганаровае месца займаюць філакартычныя альбомы лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава. Наведвальнікі, госці аўтарытэтнай кніжнай пляцоўкі з задавальненнем гартаюць такія выданні, як «Ад Полацка да Віцебска», «Блакада», «Місія міласэрнасці», кнігі, прысвечаныя Слоніму, Навагрудку, і іншыя альбомы, шукаючы выявы знаёмых адрасоў у розных куточках Беларусі.
— Па кнігах Уладзіміра Ліхадзедава, — заўважыў ганаровы госць беларускага стэнда старшыня ФНКА «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч, — можна сапраўды вывучаць Беларусь. Я з задавальненнем набываю альбомы серыі «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага», калі бываю ў Мінску альбо на Маскоўскім кніжным кірмашы. Хацелася б, каб такога характару гісторыка-краязнаўчыя філакартычныя альбомы распаўсюджваліся ў Маскве і па ўсёй Расійскай Федэрацыі. Упэўнены, што пакупнік у гэтых кніг будзе.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Ліхадзедаў сёлета адзначаны Прэміяй Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў галіне культуры і мастацтва. А нядаўна беларускі краязнаўца быў узнагароджаны расійскім ордэнам Дружбы.
На беларускім стэндзе на Маскоўскім кніжным кірмашы прадстаўлена даволі шмат гістарычных і асветнІцкіх выданняў, якія выпусцілі ў 2023-2024 гады беларуская выдавецтвы — «Беларусь», «Мастацкая літаратура», Выдавецкі дом «Звязда», «Беларуская навука» і іншыя. Усе яны выклікаюць самую шырокую ўвагу.
Раман СЭРВАЧ
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.