Вы тут

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Маладзёжным парламентам і Беларускай Праваслаўнай Царквой


Цырымонія падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве адбылася на базе Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Беларускай Праваслаўнай Царквы. Мэта Пагаднення — сумесная работа Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата), накіраваная на духоўна-маральнае выхаванне моладзі і аб’яднанне намаганняў для вырашэння пытанняў, звязаных з захаваннем і ўмацаваннем традыцыйных сямейных каштоўнасцяў моладзі і інстытута маладой сям’і ў Рэспубліцы Беларусь. 


У канцы цырымоніі падпісання старшыні Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіце Рачылоўскаму была падорана ікона з абразом Божай Маці Юравіцкай.

Таксама ў рамках сустрэчы адбыўся адкрыты дыялог, у ходзе якога абмеркавалі духоўна-маральнае выхаванне моладзі, раскрыццё іх унутранага патэнцыялу праз удзел у сацыяльна значных ініцыятывах і праектах, далучэнне да гісторыка-культурных традыцый, а таксама напрамкі супрацоўніцтва Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы і рэалізацыю сумеснага праекта.

Па словах старшыні Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіты РАЧЫЛОЎСКАГА, ні для каго не сакрэт, што сёння моладзь ва ўсім свеце як ніколі пацверджана моцнаму інфармацыйнаму ўздзеянню і стэрэатыпнаму мысленню, у выніку чаго яна часта адхіляецца ад духоўна-маральнай сістэмы каштоўнасцяў. «Беларуская моладзь, на жаль, тут не выключэнне, — адзначыў ён. — Мы чуем пасылы і тэзісы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і Уладыкі Веніяміна адносна гэтага пытання. У мэтах ліквідацыі гэтай праблематыкі Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата) падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве. Мы ўзялі на сябе пэўныя абавязацельствы і дамовіліся стварыць сумесны праект па духоўна-маральным выхаванні моладзі. У найбліжэйшы час мы анансуем наш праект і ўжо ў верасні пачнем яго актыўную рэалізацыю». 

Плануецца, што прадстаўнікі Маладзёжнага парламента і прадстаўнікі Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ будуць сумесна сустракацца з моладдзю ў кожным раёне краіны, у фармаце жывога дыялогу акцэнтаваць увагу моладзі на важных рэчах і ўчынках, раскрыццё ўнутранага патэнцыялу, а таксама адказваць на актуальныя пытанні і расстаўляць усе кропкі над «i».

Па меркаванні старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата) іерэя Дзмітрыя БАЎКУНОВІЧА, заключанае Пагадненне аб супрацоўніцтве будзе мець важнае значэнне на ніве маладзёжнай асветы. «Вельмі важна, каб чалавек у гэтым шуме, інфармацыйным і любым іншым, змог пачуць кліч Госпада, — падкрэсліў прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы. — І для Царквы важна стаць для маладых людзей тым маяком, на які ў тумане спакус гэтага свету можна арыентавацца. Каб сам малады чалавек, чытаючы Святое Пісанне, развіваючы свае творчыя патэнцыялы, разважаючы над уласным жыццём, стараўся б не страціць той унутраны зарад Чароўнай энергіі і святло, якія б дапамаглі яму чуць голас Бога, не зважаючы на шум, які яго атачае. Калі мы хочам вырасціць усвядомленае пакаленне беларусаў, якія ведаюць і шануюць сваё мінулае, то, несумненна, яны павінны быць знаёмыя з асновамі праваслаўнай культуры».

Па словах іерэя, цяпер неабходна як мага хутчэй і вастрэй зразумець, што для далучэння моладзі да Царквы ўжо нельга рабіць штосьці ад выпадку да выпадку. «Неабходна сур’ёзная, глыбока прадуманая праграма работы, заснаваная на выяўленні і аналізе праблем у сучаснай моладзі, пошуку форм адпаведнай дапамогі і супрацоўніцтва, — канкрэтызаваў Дзмітрый Баўкуновіч. — Арыенцірам тут могуць стаць словы Святога Пісання: «Служыце адзін аднаму, кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя домабудаўнікі разнастайнай мілаты Божай».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.