Мінабароны Беларусі праводзіць праверку па факце парушэння дзяржграніцы беспілотнікамі. Пра гэта паведамілі ў беларускім ваенным ведамстве.
Як распавёў начальнік Галоўнага штаба — першы намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА Сяргей Фралоў, гэтай ноччу быў зафіксаваны факт парушэння Беларускай дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы, як мяркуецца, беспілотнікамі.
«Было прынята рашэнне па іх знішчэнні. Своечасовымі дзеяннямі дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне ўсе парушальнікі былі знішчаныя», — сказаў Сяргей Фралоў.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Прэв’ю: БелТА
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.