Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Кітаю за падтрымку ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і аб’яднанні краін БРІКС. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з паслом Кітая ў Беларусі Се Сяаюнам, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў краіне, перадае БелТА.
«Дзякую вам за тую каласальную падтрымку, якую вы аказалі нам пры ўступленні ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. За тую падтрымку, якую вы аказваеце нам па супрацоўніцтве з краінамі БРІКС. У найбліжэйшы час у Казані адбудзецца сур’ёзная нарада краін БРІКС і партнёраў, на якой мы таксама будзем прысутнічаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Беларусь у пачатку ліпеня на саміце ў Астане стала паўнапраўным членам ШАС. Краіна таксама зацікаўлена ў тым, каб актыўна ўключыцца ў інтэграцыйныя працэсы на прасторы БРІКС, пра што Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 ліпеня на нарадзе па міжнародных пытаннях.
БРІКС аб’ядноўвае наймагутныя дзяржавы планеты, ахоплівае больш за 40% насельніцтва Зямлі. «Мы зацікаўлены ўключыцца ў інтэграцыйныя працэсы на гэтай прасторы, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — БРІКС — яшчэ адна апора, з дапамогай якой мы зможам захоўваць раўнавагу і эканамічную ўстойлівасць».
Прэв’ю: БелТА
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.