На наступным тыдні, 10 верасня, спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння кампазітара, педагога, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР Яўгена Глебава (1929–2000). Згадаць творцу на сацыякультурным тэлеканале прапануюць гледачам у праектах «Люблю і памятаю» і «Кампазітары Беларусі».
Ён — чалавек, які пакінуў след у многіх жанрах акадэмічнай музыкі, вучань Анатоля Багатырова. А пра тое, якімі былі яго погляды на мастацтва, пра што марыў і па якіх прыступках прыйшоў у прафесію, як паўплываў на тых, з кім зводзіў яго лёс, распавядаюць у кадры яго родныя, вучні і паслядоўнікі. Ён ведаў цану поспеху, прыгажосці, сапраўднаму сяброўству і каханню. «Гэта прыклад на ўсе часы, як чалавек можа сябе зрабіць і выхаваць. Яўген Аляксандравіч паставіў мэту стаць кампазітарам, і нават не было ў яго думкі стаць лідарам кампазітарскай школы, а ён ім стаў», — дзеліцца кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Галіна Гарэлава. Шлях яго быў няпросты, але чалавек з бязмежным талентам нікога не пакідаў абыякавым. Аўтар сімфоній, опер, балетаў, музыкі да кінафільмаў назаўсёды застаўся ў гісторыі і ў памяці сваіх прыхільнікаў, і сёння яго асоба натхняе творцаў даваць яго спадчыне новае жыццё. Падрабязнасці глядзіце 10 верасня ў 10.15.
А напярэдадні, 9 верасня ў 23.20, свайго сябра згадае і Уладзімр Арлоў у аўтарскім праекце «Люблю і памятаю». Гады сяброўства і цёплых успамінаў у кадры знаёмяць нас з вобразам і маштабам вялікай асобы. Не прапусціце паказ на тэлеканале «Беларусь 3».
Алена ДРАПКО
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.