Вы тут

Надвор'е: Не па-восеньску суха і цёпла


У найбліжэйшыя шэсць дзён у нашай краіне чакаецца не па сезоне цёплае і сухое надвор’е. Пра гэта паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з адкрытых крыніц

У суботу пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 градусаў на ўсходзе да 15 градусаў на захадзе, удзень — 22–29 цяпла.

Не чакаецца дажджоў і ў нядзелю. Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы — ад 6 градусаў па ўсходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе, днём — 22–29 цяпла.

Сухое надвор’е працягнецца і ў панядзелак. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6–13 градусаў, удзень — 22–28 цяпла.

Згодна з папярэднім прагнозам, удзень у аўторак будзе невялікая змена надвор’я. У гэты дзень франтальны раздзел з Заходняй Еўропы прынясе ў Беларусь кароткачасовыя дажджы. Аднак дажджоў чакаецца няшмат, яны будуць насіць лакальны характар і размяркоўвацца па тэрыторыі краіны нераўнамерна. Пры развіцці канвектыўнай воблачнасці месцамі не выключана верагоднасць навальніц. У начныя і ранішнія гадзіны ў нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў — непрацяглыя туманы.

Такім чынам, 10 верасня будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7–14 градусаў, удзень — 20–27 цяпла.

У сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы павысіцца і складзе 9–16 градусаў, удзень — 19–26 цяпла

У сувязі з тым, што ў Беларусі доўгі час адзначаюцца высокія тэмпературы паветра і дэфіцыт ападкаў, захоўваецца высокі клас пажарнай небяспекі, а ў Гомельскай вобласці — надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас гарымасці), тут дзейнічае чырвоны ўзровень небяспекі. Не зменіцца сітуацыя і ў найбліжэйшыя дні, таму ў многіх раёнах захаваецца пагроза лясных пажараў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.