У Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі прайшоў круглы стол беларускіх і расійскіх пісьменнікаў «Разам: традыцыі, вопыт, перспектывы беларуска-расійскага літаратурнага адзінства». Прывітальным словам шырокую размову на самыя розныя мастацкія і грамадска-палітычныя тэмы адкрыў дарадца-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі Аляксандр Шпакоўскі. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на існаванне агульных падыходаў у выхаванні духоўных прыярытэтаў у грамадстве ў Беларусі і Расіі.
Удзел у прадстаўнічым, цікавым і з дыскусійнага пункту гледжання круглым стале прынялі дацэнт РУДН імя Патрыса Лумумбы Карына Галай, паэт, перакладчык Сяргей Главюк, старшыня ТРА Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «Саюз» Мікалай Ефімовіч, кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева, старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Іваноў, кіраўнік ААТ " Генеральная дырэкцыя міжнародных кніжных выставак і кірмашоў«, дырэктар Маскоўскага міжнароднага кніжнага кірмашу Сяргей Кайкін, галоўны рэдактар «Роман-газеты» Юрый Казлоў, дзіцячая пісьменніца Лілія Кандыбовіч, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Уладзімір Матусевіч, старшыня Савета дырэктараў выдавецка-паліграфічнага комплекса Сяргей Маісееў (Москва), паэт і перакладчык Таццяна Піскарова, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Вольга Рацэвіч, расійскі і беларускі літаратуразнаўца, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Турбіна, дырэктар праекта «Кніжны цягнік» Максім Афоненкаў, пушкіністка Ларыса Чаркашына, намеснік галоўнага рэдактара «Российской газеты» Ядвіга Юферава.
Мадэратарам размовы выступіў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.
Кола пытанняў, якія закранулі ў сваіх выступленнях, у даволі гарачых дыскусіях удзельнікі круглага стала, было звязана з наступнымі тэматычнымі абсягамі: «Саюзная дзяржава — эфектыўная пляцоўка для культурнага ўзаемадзеяння краін і народаў»; «Літаратурныя ўзаемасувязі ў кантэксце беларуска-расійскіх агульнакультурных узаемаадносін»; «Сучасная кніжная культура ў складзе рынку інтэлектуальных прадуктаў».
Вынікі круглага стала — нараджэнне новых творчых праектаў, дамоўленасці пра сумесныя кнігавыдавецкія праграмы, арганізацыю супольных фестываляў, кніжных выставак. Асобная гаворка вялася пра літаратурнае выхаванне моладзі, школьнікаў.
Раман Сэрвач
Москва, Расійская Федэрацыя.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.