Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня 2024 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $8,6971 млрд у эквіваленце. Адпаведныя звесткі апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
За жнівень 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $165,1 млн (на 1,9%) пасля росту ў ліпені 2024 года на $173,5 млн (2%).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Па дадзеных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 верасня гэтага года склаў $2,9437 млрд, павялічыўшыся за жнівень на $0,8 млн (на 0,03%), аб’ём манетарнага золата — $4,3639 млрд, павялічыўшыся на $150,6 млн (на 3, 6%).
Згодна з асноўным напрамкам грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.