Вы тут

Колькасць насельніцтва Пекіна скарачаецца шэсць гадоў запар


Пекін, першы кітайскі мегаполіс, які дабіўся скарачэння колькасці насельніцтва, з 2017 года на працягу шасці гадоў запар утрымлівае колькасць пастаяннага насельніцтва ніжэй за адзнаку ў 23 мільёны чалавек. Аб гэтым паведамілі на муніцыпальнай канферэнцыі, перадае «Сіньхуа».


Па даных даследчай групы Пекінскага камітэта Народнага палітычнага кансультацыйнага савета Кітая, колькасць насельніцтва Пекіна застаецца стабільнай, аднак яго размеркаванне становіцца больш збалансаваным.

Згодна са справаздачай, у асноўных функцыянальных зонах і цэнтральных гарадскіх раёнах кітайскай сталіцы назіраецца пастаяннае зніжэнне колькасці насельніцтва, у той час як у субцэнтры, раёнах, якія набылі статус гарадскога раёна адносна нядаўна, і прыродаахоўных зонах колькасць насельніцтва расце.

Справаздачы сведчаць аб тым, што гэты зрух прывёў да фарміравання больш раззасяроджанай структуры насельніцтва: доля жыхароў шасці цэнтральных раёнаў скарацілася з 60 працэнтаў у 2015 годзе да 50 працэнтаў да 2023-га, а доля насельніцтва ў дзесяці перыферыйных раёнах, адпаведна, павялічылася.

Пекін таксама адрозніваецца высокай канцэнтрацыяй кадравых рэсурсаў: тут самая высокая шчыльнасць рассялення талентаў ва ўсім Кітаі. Тры чвэрці таленавітых спецыялістаў засяроджаны ў шасці цэнтральных раёнах. Акрамя таго, сярэдняя працягласць жыцця ў горадзе ў 2020 годзе дасягнула 82,49 года, што на 4,56 года вышэй, чым у сярэднім па краіне.

Даследчая група падкрэсліла, што Пекін павінен працягваць прытрымлівацца падвойнага падыходу, разгружаючы перагружаныя раёны і адначасова падтрымліваючы тыя, якія развіваюцца. Каардынацыя паміж цэнтральнымі і новымі гарадскімі раёнамі, а таксама інтэграцыя ў рамках рэгіёна Пекін—Цяньцзінь—Хэбэй маюць вырашальнае значэнне.

Навуковы супрацоўнік Даследчага цэнтра па пытаннях развіцця пры Дзяржсавеце КНР Гу Шучжун выказаў меркаванне, што неабходна дабіцца збалансаванага размеркавання рабочых і жылых раёнаў па горадзе, а таксама арганізавана перанесці гарадскія ўніверсітэты і дзяржаўныя прадпрыемствы з цэнтральных раёнаў у знешнія.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.