Вы тут

У Кітаі распрацавалі мікрадрон, які лягчэйшы за ліст паперы


Даследчая група з Пекінскага ўніверсітэта авіяцыі і касманаўтыкі распрацавала мініятурны лятальны апарат, які лягчэй ліста паперы фармату A4, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Мікродрон з электрастатычным рухавіком атрымаў назву CoulombFly. Ён памерам з далонь і важыць усяго 4,21 грама, што лягчэй ліста паперы фармату A4, вага якой звычайна складае 4,63 грама. 

Агульная вага навінкі ўключае вагу ўсіх кампанентаў: крыніцы энергіі, рухавіка і прапелера. Гэта найлягчэйшы і самы маленькі ў свеце лятальны апарат, які працуе выключна на сонечнай энергіі.

Гэты прарыў значна пашырае сферу прымянення мініяцюрных беспілотнікаў і мае важнае значэнне для развіцця гэтай вобласці. Вынікі даследавання апублікаваны ў прэстыжным часопісе натуральна-навуковай тэматыкі Nature. Аўтарамі працы з’яўляюцца аспіранты Шэнь Вэй і Пэн Цзіньчжэ з Інстытута энергетычнай і сілавой інжынерыі Пекінскага ўніверсітэта авіяцыі і касманаўтыкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.