Вы тут

Лукашэнка павіншаваў жыхароў Гродзенскай вобласці з 80-годдзем утварэння рэгіёна


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Гродзенскай вобласці з 80-годдзем утварэння рэгіёна. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Прынёманскі край — сапраўдная жамчужына Беларусі, дзе ўнікальным чынам злучыліся маляўнічая прырода, самабытная культура, слаўныя традыцыі і старажытная, багатая гісторыя, — гаворыцца ў віншаванні. — Створаная восем дзесяцігоддзяў таму, у год вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў, вобласць сёння паспяхова развіваецца дзякуючы ўпартай стваральнай працы жыхароў. Візітнай карткай рэгіёна сталі аграрная і турыстычная галіны, прамысловасць і атамная энергетыка».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Гродзенская вобласць заўсёды славілася значнымі поспехамі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, а гродзенцы — ветлівасцю, гасціннасцю і асаблівай адданасцю сваёй малой радзіме. Невыпадкова фінал рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур праходзіць менавіта ў Гродне, дэманструючы адзінства і духоўную згуртаванасць беларускага народа, яго імкненне жыць у згодзе з усімі блізкімі і далёкімі суседзямі, дадаў Прэзідэнт.

«Перакананы, што вам пад сілу зрабіць быллю любую казку, рэалізаваць самы складаны праект. І мы яшчэ не раз пачуем аб вашых выдатных дасягненнях», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Гродзенскай вобласці далейшых працоўных здзяйсненняў пад мірным небам Беларусі, а таксама добрага здароўя, шчасця, аптымізму і працвітання.\

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.