Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Луіса Інасіу Лулу да Сілву і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — 202-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Беларусь, прыхільная ідэям мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў, высока цэніць ініцыятывы Бразіліі, якая імкнецца садзейнічаць пабудове больш справядлівага і збалансаванага светапарадку. Упэўнены, старшынства ў «Групе дваццаці» дазволіць вашай краіне ўмацаваць свой міжнародны аўтарытэт, дасягнуць практычных вынікаў у адстойванні нацыянальных інтарэсаў, а таксама ўнесці пасільны ўклад у падтрымку ўстойлівага развіцця, пераасэнсаванне сістэмы глабальнага кіравання», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў вялікую важнасць фармату БРІКС для забеспячэння адказнага і канструктыўнага сусветнага партнёрства. «Перакананы, што наша з Вамі асабістая сустрэча на палях Саміту кіраўнікоў Аб’яднання, які адбудзецца ў кастрычніку бягучага года ў Казані, дасць магчымасць значна пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і сінхранізаваць сумесную працу, у тым ліку на глабальных інтэграцыйных пляцоўках», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а бразільскаму народу — міру і дабрабыту.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.