Вы тут

Чатыры матчы адкрыюць праграму новага сезона чэмпіянату Беларусі па хакеі


На лядовых пляцоўках краіны стартуе рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі сезона – 2024/25, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Удзел у новым сезоне чэмпіянату Беларусі возьмуць 14 клубаў – на два больш, чым у папярэднім. Пасля непрацяглай адсутнасці ў экстралігу вярнуўся баранавіцкі «Авіятар», таксама склад удзельнікаў папоўніў першы за тузін гадоў замежны калектыў — «Славуціч» са Смаленска. Фармат турніру змен не зведаў: у рэгулярцы кожная каманда правядзе па 52 гульні, пасля чаго шасцёрка лепшых атрымае прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал Кубка Прэзідэнта. Яшчэ два ўдзельнікі плэй-оф вызначацца па выніках кваліфікацыйнага раўнда, куды пройдуць клубы, якія занялі месцы з 7-га па 10-е. Рэгулярны чэмпіянат працягнецца па 25 лютага 2025 года.

Першы матч новага сезона адбудзецца ў Віцебску — мясцовы калектыў у 13.00 пачне сустрэчу са сталічнай «Юнасцю». На мінулым тыдні мінчане на віцебскім лёдзе сталі ўладальнікамі другога па значнасці трафея ў беларускім хакеі – Кубка Руслана Салея. У дзве гадзіны дня ў Салігорску стартуе паядынак «Шахцёра» і «Гомеля», а ў 14.45 у Жлобіне пачнецца рэматч фіналу Кубка Прэзідэнта 2024 года паміж «Металургам» і «Брэстам». Завершыць праграму стартавага дня экстралігі гульня «Нёмана» і «Хіміка» ў Гродне (17.00). Хакеісты «Лакаматыва», «Ліды», «Магілёва», «Дынама-Маладзечна», «Авіятара» і «Славуціча» адкрыюць чэмпіянат – 24/25 заўтра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.