У Краснаярску працягваецца стартавы этап розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне сезона – 2024/25 з удзелам наймацнейшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе БелТА.
Раніцай суботы адбылася жаночая гонка праследавання на 10 км, удзел у якой прынялі 49 біятланістак, у тым ліку шэсць беларусак. Лепшай з нашых дзяўчат апынулася Дынара Смольская – уладальніца першага ў гісторыі Кубка Садружнасці стартавала пад далёкім 37-м нумарам, але дзякуючы ідэальнай стральбе на чатырох агнявых рубяжах паднялася на восьмае месца. Дзясятку лепшых замкнула Ксенія Варабей, услед за ёй фінішавала Ганна Сола.
Тройку прызёраў склалі тыя ж прадстаўніцы Расіі, што і напярэдадні ў спрынце, толькі гэтым разам у іншым парадку. Перамогу атрымала Анастасія Шаўчэнка, другой стала Анастасія Халілі, Тамара Дэрбушава — трэцяя. Што тычыцца вынікаў іншых беларусак, то Алена Кулак заняла 19-ы радок, Ганна Песцярова — 35-я, Дар’я Кудаева — 39-я. Мужчынскі пасьют стартуе ў 12.00, пад першым нумарам на дыстанцыю выбяжыць наш Антон Смольскі.
Прэв’ю: НАК
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.