Вы тут

Беларус Мікіта Уколаў устанавіў новы рэкорд на чэмпіянаце свету па пажарным спорце ў Кітаі


Новы рэкорд у дысцыпліне «Пад’ём па штурмавой лесвіцы ў паверхі вучэбнай вежы» усталяваў беларускі спартсмен Мікіта Уколаў на чэмпіянаце свету па пажарным спорце ў Кітаі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.


Фота МНС

Мікіта Уколаў у папярэдніх забегах паказаў час 12,47 секунд.

Папярэдні рэкорд свету быў усталяваны ў 2012 годзе на чэмпіянаце свету ў Антальі расіянінам Альбертам Лагінавым. Ён падняўся на 4-ы паверх вучэбнай вежы за 12,56 секунд.

Сусветны рэкорд у штурмоўцы на цяперашнім чэмпіянаце ў Кітаі ўстанавіла расіянка Карына Бачкарова — 6,70 сек. Праз некалькі забегаў гэты вынік паўтарыла беларуска Алена Балакірава, абнавіўшы рэкорд краіны, адзначылі ў ведамстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.