Вы тут

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 23 раёнах Беларусі


Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 23 раёнах Беларусі, для астатніх рэгіёнаў дзейнічае адпаведная забарона. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Мінлясгаса, паведамляе БелТА.


Забароны актуальныя для ўсіх раёнаў Магілёўскай і Гомельскай абласцей. У Брэсцкай яны ўведзены практычна ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Пружанскага, дзе дзейнічаюць абмежаванні.

Таксама абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў чатырох раёнах Гродзенскай вобласці: Дзятлаўскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Навагрудскім. У Мінскай вобласці аналагічныя меры працуюць у Барысаўскім, Валожынскім, Крупскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Смалявіцкім раёнах. Што тычыцца Віцебскай вобласці, то тут абмежаванні актуальныя для Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Мёрскага, Полацкага, Расонскага, Ушацкага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага, Шумілінскага раёнаў.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясоў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.