Збожжаўборачны камбайн гарэў у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Паведамленне аб узгаранні сельгастэхнікі паступіла днём 6 верасня. Адзначалася, што збожжаўборачны камбайн КЗС-1218 «Палессе GS12» 2010 года выпуску ўспыхнуў пры правядзенні сельскагаспадарчых работ у полі побач з вёскай Самаровічы.
Камбайн у выніку інцыдэнту знішчаны. Пацярпелых няма.
Прычыну ўзагарання ўсталёўваюць.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.