Старшыня ЦВК Ігар Карпенка распавёў журналістам перад пачаткам сустрэчы з актывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту аб ходзе падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе, перадае БелТА.
Завяршэнне любой выбарчай кампаніі дае старт падрыхтоўцы да наступнай выбарчай кампаніі, зрабіў акцэнт Ігар Карпенка. «Фактычна мы аналізуем, што праходзіла, як праходзіла, як ужывалася заканадаўства, ці ёсць неабходнасць уносіць змены, дапаўненні ў заканадаўчыя акты», — растлумачыў ён.
Старшыня ЦВК распавёў аб падрыхтоўцы патэнцыйных арганізатараў выбараў. «На сістэмнай аснове мы пачалі гэтую падрыхтоўку праз Акадэмію кіравання. Выходзім на лакальную падрыхтоўку ў рэгіёнах. У прыватнасці, на базе інстытутаў развіцця адукацыі, у тым ліку і ў Гомелі, адкрываем адпаведныя курсы для тых патэнцыйна людзей, якія заўтра будуць працаваць у камісіях — тэрытарыяльных, акруговых, участковых, якія будуць на практыцы рэалізоўваць выбарчы працэс», — распавёў старшыня ЦВК.
«Мы гатовыя да завяршальнага этапу той палітычнай мадэрнізацыі, чым будзе выбарчая кампанія Прэзідэнта. Парламент краіны прыме рашэнне, калі будуць гэтыя выбары. Як толькі будзе прынятая пастанова, ЦВК пачне арганізацыю ўсіх працэсаў, якія павінны прайсці ў адпаведнасці з заканадаўствам», — падсумаваў Ігар Карпенка.
Прэв’ю: БелТА
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.