Супрацоўнікі наркакантролю Мінскай вобласці канфіскавалі каля 30 кг некурыльнага тытунёвага вырабы. Пра гэта паведамілі ў МУС.
У сталіцы праваахоўнікі затрымалі 34-гадовага жыхара Мазыра. Мужчына па месцы жыхарства захоўваў 27 кг насваю, які купляў, а затым распаўсюджваў у розніцу ў Менску.
Забаронены тавар канфіскаваны, фігуранта прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
У МУС нагадалі, што вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання і (або) жавання (снюс, насвай і іншыя), вырабленых з тытуню (вычышчанага тытунёвага пылу) і шчолачнага кампанента (мелу, вапны або іншых шчолачных кампанентаў) з даданнем або без дадання іншых інгрэдыентаў у Беларусі забаронена.
Прэв’ю: БелТА
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.