Вы тут

Сабаленка ўпершыню выйграла US Open


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню стала пераможцай адкрытага чэмпіянату ЗША. Гэта яе трэці тытул на турнірах серыі «Вялікага шлема» і 16-ты на турнірах пад эгідай WTA, паведамляе БелТА.


Фота: AP

У фінальным паядынку US Open другая ракетка планеты перамагла шосты нумар сусветнага рэйтынгу амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 7:5.

Для Арыны Сабаленкі цяперашні фінал быў чацвёртым на турнірах серыі «Вялікага шлема». Цяпер у яе актыве дзве перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (2023, 2024) і зараз на US Open. На шляху да фінальнага матчу 26-гадовая беларуска абыграла аўстралійку Прысцылу Хон (203-ы нумар рэйтынгу WTA), італьянку Лючыю Бранцэці (76), расіянку Кацярыну Аляксандраву (31), бельгійку Элізе Мертэнс (35), кітаянку Сінвэнь Жон (7) і амерыканку Эму Навара (12), якая ў 1/8 фіналу выбіла з турніру Коры Гаўф.

У вырашальным паядынку мужчынскага турніру першы нумар сусветнага рэйтынгу італьянскі тэнісіст Янік Сінер згуляе з амерыканцам Тэйларам Фрыцам (12).

Агульны прызавы фонд US Open — 2024 складае рэкордныя $75 млн, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе запрацуюць па $3,6 млн.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.