Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па тэнісе Арыну Сабаленку з бліскучай перамогай на адкрытым чэмпіянаце ЗША. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дарагая Арына! Віншую з бліскучай перамогай на Адкрытым чэмпіянаце ЗША. У напружаных паядынках з лідарамі сусветнага рэйтынгу ты праявіла ўсе свае лепшыя спартыўныя якасці. Дзе б ні праходзілі спаборніцтвы, упэўнены, ты адчуваеш энергію і гарачую падтрымку родных балельшчыкаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пажадаў спартсменке моцнага здароўя і новых перамог.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.