Вы тут

Пад Мінскам з-за пажару загінулі дзясяткі тысяч куранят-бройлераў


У пасёлку Смалявіцкага раёна, дзе размяшчаецца бройлерная фабрыка, загінулі дзясяткі тысяч куранят, паведамілі ў МНС. Прычынай стаў пажар у будынку птушніка.


Фота: pixabay.com

Пажар адбыўся ў пасёлку Акцябрскі Смалявіцкага раёна 7 верасня. Каля 22:30 у МНС паведамілі, што гарыць аднапавярховы птушнік даўжынёй 90 метраў.

«У выніку пажару знішчаны клеткі і абсталяванне для ўтрымання птушкі, пашкоджаны сцены і дах будынка, загінулі 92 800 куранят бройлераў (узрост 16 дзён)», — паведамілі ў МНС.

Прычына пажару высвятляецца.

Нагадаем, у пасёлку Акцябрскі знаходзіцца ААТ «Смалявічы бройлер».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.