Вы тут

Даўгабуд на вул. Курсанта Гвішыяні плануецца знесці да канца 2024 года


Да канца 2024 г. на вул. Курсанта Гвішыяні маюць намер знесці даўгабуд, а тэрыторыю прывесці ў належны стан. Пра гэта расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гантарава, паведамляюць «Минск-Новости».


Фота з адкрытых крыніц

— Замоўцам будаўніцтва выступала кампанія «Трайпл». Меркавалася, што на гэтай тэрыторыі з’явіцца гандлёвы цэнтр, аднак кампанія не справілася са сваёй задачай. Сёння заказчык па гэтай пляцоўцы — УКБ Завадскога раёна. Распрацоўваецца праектная дакументацыя. Плануем, што ў верасні скончым распрацоўку праекта, атрымаем заключэнне экспертызы і ўжо ў 2024-м прыступім да зносу гэтага аб’екта. Тэрыторыю прывядзем у належны стан. Гэты даўгабуд будзе ліквідаваны, — удакладніла суразмоўніца.

Нагадаем, узводзіць гандлёвы цэнтр на вул. Курсанта Гвішыяні некалькі гадоў таму пачала кампанія ТАА «Трайпл». У тэрмін завяршыць будаўніцтва не ўдалося, таму аб’ект закансервавалі. Затым забудоўшчык аб’явіў аб банкруцтве. Праз некаторы час з’явілася інфармацыя аб тым, што збудаванне дабудуе заказчык пад кіраваннем антыкрызіснага кіраўніка.

Першапачаткова меркавалася, што там размесцяцца харчовыя магазіны і гандлёвы пасаж. Побач размесціцца шматузроўневы паркінг.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.