Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць другі паядынак новага сезона Лігі нацый, паведамляе БелТА.
Сёння беларусы згуляюць у гасцях у каманды Люксембурга (пачатак матча ў 16:00; прамая трансляцыя на тэлеканале СТВ). Сустрэчу будзе судзіць бельгійская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Лоўрэнс Вісер. Асістэнты — Рын Фанізеры, Тибо Нейсен, рэзервовы арбітр — Лотар Д’Хондт. Гэта будзе 13-я сустрэча зборных Беларусі і Люксембурга, у шасці з іх перамагалі нашы футбалісты, чатыры паядынкі завяршыліся ўнічыю, у двух мацнейшымі былі люксембуржцы.
У першым туры групы С3 беларускія падапечныя іспанскага спецыяліста Карласа Алоса ў намінальным дамашнім матчы ў венгерскім горадзе Залаэгерсег разышліся мірам з камандай Балгарыі (0:0), а футбалісты Люксембурга ўступілі ў Белфасце Паўночнай Ірландыі (0:2).
Пераможцы чатырох груп лігі С наўпрост выйдуць у лігу В. Каманды, якія зоймуць другія месцы, правядуць стыкавыя матчы са зборнымі, якія занялі трэція месцы ў квартэтах лігі В.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.