Вы тут

Беларусы заваявалі два медалі моладзевага чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні


У турэцкім Эдырне завяршыўся чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні сярод атлетаў не старэйшых за 23 гады з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


Фота: srrb.ru

Нашу каманду на кантынентальным форуме прадставілі чацвёра хлопцаў у трох відах праграмы, па выніках папярэдніх заездаў усе беларусы сталі ўдзельнікамі фіналаў. Сёння ў вырашальным заездзе мужчынскіх адзіночак лёгкай вагі Мікіта Карнееў фінішаваў на другім месцы з вынікам 7 мін 14,84 сек., прайграўшы толькі турэцкаму весляру Халілу Кароглу. У сваю чаргу беларус на дзве секунды апярэдзіў бронзавага прызёра Дуартэ Каштру з Партугаліі.

У фінале мужчынскіх двоек срэбнымі медалістамі сталі Антон Купалаў і Дзяніс Клімята, якія пераадолелі два кіламетры за 6 мін 37,99 сек. Усяго секунду нашы спартсмены саступілі чэмпіёнам з Румыніі, тройку лепшых замкнуў дуэт з Грэцыі.

У вырашальным заездзе стандартных адзіночак наш Павел Сіненка прыйшоў да фінішу чацвёртым, адставанне ад бронзавай пазіцыі склала больш за пяць секунд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.