Вы тут

Праект «Спорт для ўсіх» Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стане часткай рэгулярных мерапрыемстваў выхаднога дня


Пляцоўка «Спорт для ўсіх» на Мінскім паўмарафоне была адкрыта для ўдзельнікаў забегу і звычайных мінакоў, прапаноўваючы разнастайныя спартыўныя і не толькі заняткі. Такія пляцоўкі ў наступным годзе плануецца зрабіць рэгулрянымі. Пра гэта распавёў памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Павел Ягораў, перадае  БелТА .


«Пляцоўка “Спорт для ўсіх", арганізаваная на Мінскім паўмарафоне ў рамках аднайменнага праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, — гэта наш эксперымент, які дазваляе пратэставаць і ўкараніць новыя падыходы да папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Мы хочам, каб кожны жыхар краіны мог стаць часткай гэтага працэсу. Сёння тут можна ўбачыць не толькі ўдзельнікаў паўмарафону, але і мінакоў, якія з задавальненнем далучаюцца да нашых актыўнасці», — распавёў Павел Ягораў.

Пляцоўка «Спорт для ўсіх» прапанавала шырокі спектр актыўнасцяў, разлічаных на людзей розных узростаў і узроўняў падрыхтоўкі. Тут праводзяцца не толькі спартыўныя мерапрыемствы, але і інтэлектуальныя настольныя гульні, якія дазваляюць расслабіцца і пры гэтым падтрымліваць актыўнасць розуму. Для самых маленькіх удзельнікаў і іх бацькоў прадугледжана дзіцячая зона з аквагрымам і аэрагрымам, а для дарослых — лаунж-зона, дзе можна адпачыць і пагутарыць.

У 2025 годзе, да 20-годдзя Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, праект «Спорт для ўсіх» пашырыць межы і стане часткай рэгулярных мерапрыемстваў выхаднога дня ў Мінску і іншых гарадах краіны. «Гэта будуць мерапрыемствы выхаднога дня, дзе кожны зможа знайсці для сябе спартыўную або аздараўленчую актыўнасць па душы. Мы ўжо пачалі прапрацоўваць канцэпцыю, і, паводле папярэдніх планаў, асноўныя пляцоўкі размесцяцца ў Парку Перамогі і парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка», — растлумачыў Павел Ягораў.

Прэв’ю: Прэзідэнцкі спартыўны клуб

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.