8 верасня ў сталіцы адбылося цудоўнае спартыўнае свята – Мінскі паўмарафон 2024.
Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе забегі на 5км, 10.5 км, 21.097 км, карпаратыўную эстафету, сямейны забег. Усяго на старт выйшлі каля 20000 чалавек.
Удзельнікаў паўмарафону павітаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Вынікі Мінскага паўмарафону 2024 у забегах на 21,097 км:
сярод мужчын :
- Уладзіслаў Прамаў– 01: 06: 49;
- Сяргей Карпаў – 01:07: 35;
- Мікіта Чахоўскі – 01:07: 45;
сярод жанчын:
- Марына Даманцэвіч – 01: 13: 58;
- Вольга Немагай – 01: 14: 30;
- Ганна Максімава – 01: 16: 45.
У скверы на тэрыторыі стадыёна «Дынама» была разгорнута пляцоўка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Спорт для ўсіх», на якой працавалі лакацыі: футбольны фрыстайл, зумба, пілатэс, трэніроўка з трэнерам на workout-пляцоўцы. Кульмінацыяй стаў розыгрыш дзесяці ровараў сярод усіх, хто прыйшоў у гэты дзень на пляцоўку.
Віктар Іванчыкаў, фота аўтара.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.