Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч растлумачыў, навошта неабходны змяненні ў Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.
«Мы абапіраліся пры распрацоўцы гэтага дакумента перш за ўсё на дзеючыя дакументы стратэгічнага планавання ў галіне бяспекі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэтыя абодва дакументы маюць абарончую накіраванасць. Галоўная задача гэтага дакумента — захаваць мір і гарантаваць бяспеку на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», — сказаў Аляксандр Вальфовіч. .
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аднолькава ацэньваюць падзеі, якія адбываюцца ў свеце, і разумеюць усю ступень пагроз, якія сёння зыходзяць, адзначыў дзяржсакратар. «Зыходзяць перш за ўсё ад ЗША, — падкрэсліў ён. — І ў Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы выкладзена наша бачанне, наша стаўленне і нашы погляды на тую палітыку, якую праводзяць у адносінах да нашых краін Злучаныя Штаты Амерыкі, краіны Еўрасаюза, краіны, якія ўваходзяць у блок НАТА. Бачачы іх агрэсіўную настроенасць у адносінах да нашых дзяржаў, усё гэта таксама ўлічана і выкладзена ў Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. Натуральна, закладзены падыходы нашых краін у адносінах да іншых дзяржаў, іншых блокавых дзяржаў, якія будуюць добразычлівую палітыку ў адносінах да нас, добрасуседскую палітыку».
Як чакаецца, Канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы будзе разгледжана восенню на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.
Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.