На Чырвонапрэсненскай набярэжнай, 14 у сталіцы Расійскай Федэрацыі з 4 па 8 верасня прайшоў 37-ы Маскоўскі міжнародны кніжны кірмаш. Заўсёды мерапрыемства — у полі зроку тых медыя, якія прапагандуюць кнігу. Адно з самых аўтарытэтных выданняў у гэтым шэрагу — часопіс «Книжная индустрия». На пляцоўцы кірмашу прайшлі перамовы галоўнага рэдактара выдання, прэзідэнта Асацыяцыі кнігараспаўсюджвальнікаў Расіі Святланы Зорынай і старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара — галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Алеся Карлюкевіча.
Нам вельмі цікава, як развіваецца выдавецкі працэс у Беларусі, — зазначыла Святлана Зорына. — Мы гатовы аглядць кніжніцтва вашай краіны на старонках часопіса «Книжная индустрия». Мы будзем рады, калі выдавецкія кнігагандлёвыя арганізацыі Беларусі ўвойдуць у склад нашай Асацыяцыі кнігараспаўсюджвальнікаў. Мы разам павінны змагацца за пашырэнне прыстнасці папяровай кнігі ў грамадстве.
У час перамоў было вылучана некалькі ініцыятыў па сумеснаму абмеркаванню найболей надзённых праблем. Гаварылася пра тое, як кнізе беларускай вытворчасці патрапіць у Расію, якія механізмы дзеля гэтага варта выкарыстоўваць.
Сёння ўзнікаюць складанасці з прасоўваннем тых кніг, якія ствараюцца на беларускай мове. Хаця ёсць вельмі шмат цікавых сучасных аўтараў, чыя творчасць, упэўнены, прыйдзецца даспадобы і чытачам, якія адкрываюць кнігу на рускай мове, — заўважыў Алесь Карлюкевіч. — Магчыма, на пляцоўцы Асацыяцыі з удзелам расійскіх выдаўцоў варта разглядаць і пытанні мастацкага перакладу..?
Абмяркоўваліся і іншыя актуальныя пытанні, аднолькава важкія і для беларускага і для расійскага кніжніцтва.
Раман Сэрвач
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.