Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова расказала аб тым, што ўплывае на выбар спецыяльнасці і прафесіі абітурыентам, паевдамляе БелТА.
«У нас даволі кампактнае грамадства — усе ведаюць пра ўсё. Таму калі ў нейкай галіне складваецца паспяховая сітуацыя: пачынае развівацца вытворчасць, пачынаюць „пераўзбройвацца“ заводы, з’яўляецца новае высокатэхналагічнае абсталяванне, то гэта ўсё транслюецца праз СМІ. Да таго ж, ніхто не адмяняў дынастыі. Калі на прадпрыемстве працуюць бацькі і бачаць, што ўмовы годныя, калі дзіця з гэтым вырасла, то людзі хочуць атрымаць такую працу», — распавяла Аляксандра Пятрова.
Эксперт адзначыла, што роля настаўніка і фарміравання з ранняга школьнага ўзросту вобраза пэўнай прафесіі таксама важная. «І зараз існуе агульнасусветны трэнд на раннюю прафарыентацыю. Усе імкнуцца вярнуць імідж чалавека працы. Мы таксама над гэтым працуем. Там, дзе прадпрыемствы актыўна ўключаюцца, бачны вынік. І паспяховыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы таксама гатовы плаціць стыпендыі. Аграрныя каледжы аднымі з першых пачалі такую практыку», - падкрэсліла Аляксандра Пятрова.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дадала, што ў краіне існуюць абсалютна празрыстыя варыянты выбудоўвання жыццёвай і прафесійнай траекторыі пачынаючы са школьнай лавы і заканчваючы кар’ерай на прадпрыемстве. «Пачынаючы з прафесійна-тэхнічнай адукацыі і заканчваючы ВНУ. Ёсць у рэспубліцы прыклады, калі паспяховыя кіраўнікі вырасталі з устаноў прафтэхадукацыі», — упэўнена Аляксандра Пятрова.
Дапаўняючы спікера, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Каспяровіч адзначыў, што прэстыж прафесіі — гэта і аб навучанні, і аб будучай рабоце. «Калі ўдаецца паказаць абітурыенту, што яму будзе цікава вучыцца, што ў яго будуць педагогі з „гарачымі вачыма“, а потым ёсць яшчэ і перспектывы кар’ернага росту, з сацыяльным пакетам і дынамікай зарплаты, вось тады будзе прэстыж прафесіі. Гэта шмат у чым павінна паказваць само прадпрыемства, таму што не ўніверсітэт прадастаўляе зарплату і працоўныя месцы», — падкрэсліў ён.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.