У Беларусі накапалі 74 тыс. т бульбы, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У краіне сабралі 8023 тыс.т збожжа з улікам рапсу. Аграрыі ўбралі 7 працэнтаў плошчаў кукурузы на зерне, атрымалі 150 тыс.т. На сілас і зялёны корм убрана больш за чвэрць адведзеных плошчаў, сабрана 6739 тыс.т.
Гаспадаркі Беларусі прадаўжаюць уборку ўраджаю грэчкі (атрымана 33 тыс. т) і проса (у засеках ужо 18 тыс. т). Бульбы накапана 74 тыс. т на 14 працэнтаў плошчаў. Аграрыі займаюцца таксама зборам агародніны: атрымана 32 тыс. т, убрана 39 працэнтаў. Нарастаюць тэмпы ўборкі цукровых буракоў. Салодкіх караняплодаў накапана 508 тыс.т, убрана 11 працэнтаў.
«Разам з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў», — дадалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.