Вы тут

У МУС Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя міліцэйскага ведамства В’етнама


Міністр унутраных спраў нашай краіны Іван Кубракоў сустрэў ганаровых гасцей у Цэнтры падрыхтоўкі кадраў МУС. Замежныя калегі азнаёміліся з найноўшымі ўзорамі тэхнікі і ўзбраення, якія знаходзяцца ў распараджэнні падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Ім прадэманстравалі дзеянні ўнутраных войскаў і АМАПа, у прыватнасці, пры спыненні масавых беспарадкаў і вызваленні заложнікаў. Умоўным злачынным фарміраванням супрацьстаяла і група баявых плыўцоў, дапамогу на сушы якім аказвалі супрацоўнікі САБР на матацыклах, квадрацыклах і багі, задзейнічаліся БТР і беспілотныя лятальныя апараты.


Вялікую цікавасць у замежных гасцей выклікала знаёмства з навучальнай матэрыяльна-тэхнічнай базай цэнтра, працэсам тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі курсантаў.

У час сустрэчы з міністрам грамадскай бяспекі В’етнама Лыонг Там Куангам Іван Кубракоў адзначыў, што двухбаковыя адносіны выйшлі на ўзровень стратэгічнага супрацоўніцтва.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў дэлегацыі, кіраўнік беларускага ведамства падкрэсліў, што асноўная сумесная задача — гарантаваць бяспеку ў нашых краінах. «Падчас паказальных выступленняў вы ўбачылі метады супрацьдзеяння тэрарызму, іншым формам злачыннасці, — канкрэтызаваў Іван Кубракоў. — У выпадку зацікаўленасці гатовы правесці навучанне адпаведнай тактыцы дзеянняў вашых супрацоўнікаў. Мы заўсёды адкрыты для развіцця адносін».

Міністр адзначыў добрую практыку, калі групы дзяцей в’етнамскіх калег, якія загінулі і былі паранены пры выкананні службовага абавязку, прыязджаюць у Беларусь, а нашы хлопцы і дзяўчаты едуць у вядучую рэспубліку ў азіяцкім рэгіёне. Іван Кубракоў прапанаваў у якасці заахвочвання за прыкладную службу ўвесці такую традыцыю і з праваахоўнікамі, якія вызначыліся.
Лыонг Там Куанг падзякаваў за гасціннасць, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што рады бачыць нашу краіну квітнеючай, і запэўніў у пашырэнні ўзаемадзеяння.

Па завяршэнні сустрэчы Іван Кубракоў падарыў міністру грамадскай бяспекі В’етнама шчанюка нямецкай аўчаркі. 

Вераніка КАНЮТА.

Фота прэс-службы МУС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.