Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэббуна з паспяховым правядзеннем выбарчай кампаніі і перавыбраннем на другі прэзідэнцкі тэрмін. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Упэўнены, што гэта перамога з’яўляецца прызнаннем Вашых выдатных заслуг і ўкладу ў развіццё Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі. Мінск і Алжыр актыўна ўдзельнічаюць у Руху недалучэння, займаюць блізкія пазіцыі па такіх важных пытаннях, як пабудова справядлівага шматпалярнага свету, недапушчальнасць умяшання ў справы суверэнных краін, супрацьдзеянне палітычна матываванаму санкцыйнаму ціску. Агульнасць мэт спрыяе ўзаемаразуменню паміж нашымі народамі, адкрытасці двухбаковых адносін, якія традыцыйна характарызуюцца як шчырыя і дружалюбныя», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць наведаць Алжыр у бліжэйшы час з дзяржаўным візітам. «Спадзяюся, што ў час асабістай сустрэчы мы зможам намеціць сумесныя захады, накіраваныя на пашырэнне беларуска-алжырскага супрацоўніцтва ў розных галінах», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.