Вы тут

Кубракоў аб турніры па стральбе сярод груп АМАП


Адкрыты турнір па стральбе сярод падраздзяленняў АМАП дае магчымасць абмяняцца вопытам, прагаварыць пытанні тактыкі і стратэгіі. Аб гэтым журналістам заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў пасля старту чацвёртага адкрытага турніру па практычнай (тактычнай) стральбе сярод груп аператыўна-баявога прызначэння АМАП, перадае БелТА. 


Фота БелТА

Турнір праходзіць на базе Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС. У спаборніцтвах бяруць удзел 16 каманд, сярод якіх каманды з Азербайджана, Узбекістана, Кыргызстана, Расіі і іншыя.

«Турнір становіцца больш маштабным, да нас прыязджае ўсё больш каманд. Я лічу, што ў гэтым ёсць пэўная неабходнасць. Сёння адным з сур’ёзных напрамкаў злачыннасці стала ўчыненне актаў тэрарызму і экстрэмізму на тэрыторыі краін СНД. На жаль, гэта зло распаўсюджваецца вельмі і вельмі хутка. І супрацьстаяць гэтаму злу могуць толькі падрыхтаваныя падраздзяленні. Барацьба з ім — агульная задача ўсіх падраздзяленняў МУС, усяго сілавога блока», — звярнуўся да ўдзельнікаў Іван Кубракоў.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.