Разбуральны тайфун «Ягі» захоплівае новыя тэрыторыі і прыводзіць да новых ахвяр, паведамляе ont.by.
Як паведамлялася раней, стыхія набыла статус супертайфуна і працягвае свой разбуральны ход.
Па новых дадзеных загінулі ўжо 24 чалавекі, каля 300 – пацярпелі. Вецер, хуткасць якога ўнутры тайфуна перавышае 50 м/с, зрывае дахі, ламае сцены, лініі электраперадач і іншыя збудаванні, пераварочвае ў моры караблі і лодкі. Лётаюць металічныя канструкцыі, з коранем вырваныя дрэвы. У Ханоі адменены авіярэйсы, прыпынены заняткі.
Да В’етнама тайфун нарабіў бед у Кітаі. Эвакуіраваць прыйшлося каля мільёна чалавек.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.