Вы тут

ДТЗ у Гомелі — сутыкнуліся чатыры аўто, пацярпела 6-месячнае дзіця


На вуліцы Палескай у Гомелі сутыкнуліся чатыры легкавушкі. У выніку ДТЗ пацярпела 6-месячнае дзіця. Аб гэтым інфармуе БелТА.


Аварыя адбылася днём 8 верасня. Па папярэдняй інфармацыі, 72-гадовы кіроўца Hyundai выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з аўтамабілямі SEAT і Volkswagen. Ад удару «немца» адкінула ў Dongfeng, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

У выніку ДТЗ траўмы атрымаў 6-месячны пасажыр Volkswagen — яго ў руках трымала бабуля. Дзіця дастаўлена ў бальніцу.

Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.