Вы тут

Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прыняла ўдзел у прафсаюзным форуме краін БРІКС у Сочы


Дэлегацыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на чале са старшынёй нацыянальнага прафцэнтра Юрыем Сянько адправілася на форум у якасці назіральнікаў.


Сёлета мерапрыемства праходзіць пад кіраўніцтвам расійскага прафцэнтра пад лозунгам «Умацаванне шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі».

У рамках праграмы Форума былі заслуханы нацыянальныя даклады прафсаюзных дэлегацый краін-удзельніц БРІКС, адбыліся панэльныя дыскусіі па найбольш актуальных пытаннях развіцця сучаснага свету. Таксама дэлегатамі быў зацверджаны парадак прыёму новых членаў, пасля чаго кіраўнікі дэлегацый новых удзельнікаў з Егіпта, Ірана і Эфіопіі ўрачыста падпісалі дакументы аб уступленні ў Форум.

Адбыліся сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі, старшыні ФПБ Юрыя Сянько з прадстаўнікамі прафцэнтраў з Бразіліі, Егіпта, Кітая, Ірана, Расіі і Узбекістана, а таксама з Генеральным сакратаром Міжнароднай канфедэрацыі арабскіх прафсаюзаў Джамалем Кадры і Генеральным сакратаром Арганізацыі афрыканскага прафсаюзнага адзінства Арэзкі Месхудам.

Па ініцыятыве Федэрацыі Незалежных Прафсаюзаў Расіі 8 верасня адбылася сустрэча прадстаўнікоў прафцэнтраў, краіны якіх з’яўляюцца членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Нацыянальны прафцэнтр Расіі вылучыў прапанову аб разглядзе магчымасці супрацоўніцтва з ШАС па пытаннях, якія непасрэдна закранаюць інтарэсы чалавека працы, а таксама правядзенні дадатковай анлайн-сустрэчы для абмеркавання далейшых дзеянняў. Бакі выказалі гатоўнасць абмеркавання такой ініцыятывы.

Алена КРАВЕЦ

Фота Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.