Вы тут

Свята званоў прайшло ў Строчыцкім музеі народнай архітэктуры і побыту


Фестываль пад блакітным небам «Строчыцкія званы-2024» адбыўся ўчора, 8 верасня. Мерапрыемства блаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усея Беларусі Веніямін.


Юбілейны, дзесяты фестываль пачаўцца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае ў гэтым патрэбу. Мерапрыемства было таксама накіравана на адраджэнне ўнікальнай з’явы — храмавай звонавай музыкі. Святой па гучанню, сэнсу і ўздзеянню! 

Асноўнымі ўдзельнікамі фэсту сталі вучні і выпускнікі аддзялення звону Мінскага духоўнага вучылішча, якое працуе пры храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Да іх далучаліся прыхільнікі кананічнага, праваслаўнага звону з рэгіёнаў Беларусі. Хваляваліся, больш ад урачыстасці моманту, Лідзія Хахлова і Людміла Цэд, чакаючы свайго выступлення. Яны таксама парадавалі расчулых слухачоў-гледачоў музыкай нябесаў. 

Лідзія Хахлова.

Людміла Цэд.

Званары свае выхады чаргавалі з выступленнямі народнага хора Мінскага дзяржаўнага музыкальнага коледжа імя М.І.Глінкі «Бліскавіца» (мастацкі кіраўнік Мілавідава Ганна Барысаўна) і заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Залатая Струна» (мастацкі кіраўнік Полесава Ганна Станіславаўна). 

Пасля выступленняў рахманы музейны конь Сапфір стаў лепшым сябрам для прыхажунь-дзяўчат, і бясплатным возчыкам званароў і артыстаў па тэрыторыі музея-скансэна.

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ
фото автора

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.