Вы тут

Лукашэнка зацвердзіў змены па пытаннях службы ў органах унутраных спраў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 верасня падпісаў указ № 353, у адпаведнасці з якім уносяцца змены ў шэраг заканадаўчых актаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У прыватнасці, уносяцца змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь у мэтах прывядзення яго ў адпаведнасць з пазней прынятымі заканадаўчымі актамі (Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй», «Аб дзяржаўнай службе», «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», Ааб рэгістры насельніцтва" і іншымі), а таксама для ўліку практычнага вопыту яго прымянення.

Змены накіраваны на павышэнне эфектыўнасці кадравага забеспячэння органаў унутраных спраў, удасканаленне прававой і сацыяльнай абароны супрацоўнікаў.

У прыватнасці, уводзіцца новая падстава для адмовы грамадзяніну ў прыёме на службу ў органы ўнутраных спраў і спынення гэтай службы — набыццё Грамадзянства (падданства) замежнай дзяржавы. Павялічваецца гранічны ўзрост прыёму на службу з 25 да 28 гадоў у сувязі са змяненнем гранічнага ўзросту стану на службе з 45 да 48 гадоў.

Прадугледжаны дадатковыя гарантыі членам сям’і супрацоўніка органаў унутраных спраў у частцы бясплатнага медыцынскага абслугоўвання ў арганізацыях МУС. Замацоўваецца магчымасць забеспячэння супрацоўнікаў бясплатным харчаваннем па нормах, устаноўленых заканадаўствам, у выпадках прыцягнення іх да аховы грамадскага парадку пры перакладзе іх на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Супрацоўнікам органаў фінансавых расследаванняў, Следчага камітэта, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз прадастаўляецца права медыцынскага абслугоўвання ў арганізацыях МУС, санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення на ўмовах і ў парадку, які ўстаноўлены для супрацоўнікаў складу органаў унутраных спраў.

Ва ўказе ўтрымліваецца важная норма аб тым, што на базе органаў унутраных спраў могуць стварацца ваенна-патрыятычныя клубы, што будзе спрыяць развіццю патрыятычнага выхавання моладзі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.