На гэтым тыдні антыцыклон «Квенцін» аслабіць свае пазіцыі, а да заходніх межаў наблізяцца атмасферныя франты. У выніку ў аўторак па захадзе, а ў астатнія дні ў асобных раёнах краіны сонечнае надвор’е перыядычна будуць парушаць масівы кучава-дажджавой воблачнасці, якія нясуць лакальныя навальнічныя дажджы.
Як адзначаюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, нягледзячы на кароткачасовыя дажджы, у краіне будзе назірацца анамальна цёплае надвор’е.
У аўторак надвор’е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і днём па захадзе краіны адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Ноччу невялікая воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 5 да 11 цяпла, у асобных раёнах 12–16 градусаў. Днём будзе значна цяплей, ад 22 да 28 градусаў, а па захадзе Беларусі яна складзе 18–21 цяпла. Атмасферны ціск будзе падаць.
У сераду і ў чацвер тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца ў асноўным у зоне дзеяння маларухомага атмасфернага фронту. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
11 верасня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 10 градусаў да 15, максімальная днём — 20–25 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны да 28 цяпла.
У чацвер месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы падымецца і складзе 11–17 цяпла, а днём усталюецца ў межах 21–28 градусаў.
Як удакладнілі ў Белгідрамеце, гэтымі днямі ў Беларусі захаваецца павышаны тэмпературны фон у асноўным на 4–8 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Разам з тым у выніку доўгага перыяду сухога і гарачага надвор’я на большай частцы тэрыторыі краіны ўсё яшчэ захоўваецца высокі клас пажарнай небяспекі, а па паўднёвым усходзе — надзвычайная пажарная небяспека. Тут дзейнічае чырвоны ўзровень небяспекі.
У пятніцу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Як і ў папярэднія дні, слабы туман апусціцца ў асобных раёнах краіны ноччу і раніцай. Ад 12 да 18 градусаў цяпла ноччу, 20–26 градусаў чакаецца днём. Па паўднёвым усходзе тэмпература паветра падымецца да 28 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.