Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў расказаў аб тым, ці спрацавала сістэма прыёму мэтавікоў, паведамляе БелТА.
«Цяпер мы аналізуем вынікі як прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, так і прахадныя балы, паспяховасць абітурэентаў-мэтавікоў, каб прыняць рашэнне аб удасканаленні механізма іх прыёму. Дзеючая другі год сістэма сябе апраўдала і спрацавала. Мы актыўна ўключылі арганізацыі, якія сёння здзяйсняюць адбор матываваных абітурыентаў да асноўнага прыёму. Павялічваецца як колькасць заявак на спецыялістаў, так і колькасць залічаных на гэтых умовах студэнтаў», — расказаў Сяргей Пішчоў.
Зыходзячы з гэтага, падкрэсліў Сяргей Пішчоў, значнай карэкціроўкі сістэмы не будзе. «Магчыма будуць некаторыя кропкавыя змены», — адзначыў ён.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.