Увечары 10 верасня на Зямлі чакаецца пачатак новай магнітнай буры, паведамляе сайт Лабараторыі сонечнай астраноміі ІКІ РАН і ІСЗФ СА РАН. На думку спецыялістаў, яна можа працягнуцца каля сутак.
Навукоўцы паведамілі, што за апошнія дні на Сонцы зарэгістравалі адразу некалькі выкідаў плазмы. Але ўсе яны не былі накіраваны на Зямлю.
Аднак, 7 верасня на бачным баку Сонца адбыўся буйны выкід, і ён, хутчэй за ўсё, закране нашу планету.
На вечар аўторка па мінскім часе спецыялісты прагназуюць буры ўзроўню 1-2 — па 5-бальнай шкале. Таксама ёсць каля 30% верагоднасці таго, што будуць палярныя ззянні ў еўрапейскай частцы Расіі.
Аднак 9 верасня раніцай Сонца выкінула новыя вялікія аб’ёмы плазмы. І, здаецца, дакладна ў напрамку Зямлі. Таму навукоўцы чакаюць яшчэ адзін прыход сонечных мас на Зямлю ў сярэдзіне дня 11 верасня.
Такім чынам, спецыялісты лічаць, што два ўдары па Зямлі могуць зліцца ў адну буру, якая будзе працягвацца прыкладна суткі.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.