У апошні час пачасціліся выпадкі наўмысных правакацыйных дзеянняў з боку нядобразычліўцаў, якія здзяйсняюцца нібыта ад імя Беларускай праваслаўнай царквы, яе прадстаяцеля, архіпастыраў ці іншых афіцыйных прадстаўнікоў, папярэдзіў Сінадальны інфармацыйны аддзел БПЦ на сваім сайце.
У паведамленні зазначаецца, што рассылкі вядуцца як ашуканскія, так і палітычныя.
«Гэтыя дзеянні маюць розныя мэты: ад ашуканскіх намераў да спроб унесці разлад і падзел у грамадства. Пры гэтым характэрнай іх асаблівасцю з’яўляецца выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій. Нядобразычліўцы могуць прадстаўляцца асобамі духоўнага звання, звяртаючыся з чужога ці з падобнага на сапраўдны тэлефоннага нумара ў мэсенджарах і сацыяльных сетках, ажыццяўляць рассылку лістоў нібыта ад асобы Беларускай праваслаўнай царквы, падрабляючы подпісы і пячаткі, выкарыстоўваючы іншыя механізмы. Часта яны імкнуцца знаходзіць болевыя кропкі грамадства, каб аказаць уздзеянне менавіта на іх, зламысна сеючы насенне разладу, у тым ліку на глебе міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін», — гаворыцца ў паведамленні.
У сувязі з гэтым у БПЦ заклікалі ўсіх уважліва ставіцца як да лістоў, так і да сваіх дзеянняў у інтэрнэце, а таксама папярэдзілі аб адказнасці.
Прадстаўнікі царквы звярнуліся да святароў, манахаў і вернікаў «з просьбай звяртаць сур’ёзную ўвагу на змест і крыніцы прапанаванай інфармацыі, каб не аказацца ахвярай нядобрага ўплыву».
На днях у інтэрнэце распаўсюдзіўся ліст, у якім нібыта прыхаджане Віцебскай і Полацкай епархій абураныя санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай, а мітрапаліт, нібыта пачуўшы іх скаргі, падпісаў зварот да ўладаў.
Як паведамляюць «Витебские Вести», ад імя мітрапаліта Веніяміна, а таксама Віцебскай і Полацкай епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы фальшывы ліст з «абурэннямі санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай» рассылаўся ў выканкамы. У дакуменце з пячаткамі БПЦ гаварылася, што санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка ў Віцебскага, Докшыцкага, Міёрскага і Бешанковіцкага раёнаў пагоршылася нібыта з-за бежанцаў, якія завезлі сюды інфекцыі.
Выданне сцвярджае, што фальшыўку разаслаў украінскі Цэнтр інфармацыйна-псіхалагічных аперацый.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.